Масква верне Лукашэнку на газавае «давольствіе», «гэта будзе новая цэнавая зона Расіі»
«Ведомості» пішуць, што з 2012 года цана расійскага газу для Беларусі знізіцца прыкладна ўдвая. Адносіны вернуцца ў стан да 2005 года.
У 2012 годзе цана расійскага газу для Беларусі можа скласці крыху больш за 150 даляраў за тысячу кубаметраў, паведамляе газета бізнэс-колаў «Ведомості» у матэрыяле пад загалоўкам «Расія завяршае газавыя канфлікты з Беларуссю». Такім чынам Масква расплаціцца за перадачу Расіі кантролю над «Белтрансгазам» і, шырэй, за прывязку беларускай эканомікі да расійскай у межах Мытанаг саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
«Як стала вядома «Ведомостям», у 2012 г. расійскі газ можа патаннець для суседзяў амаль удвая, а з 2013 г. яго цана будзе прывязана да ўнутрырасійскай», — піша газета.
Кошт сыравіны будзе лічыцца па формуле, якая ўлічвае цану ў адным з рэгіёнаў Расіі. Усё гэта плануецца да падпісання на ўзроўні міжурадавых пагадненняў і кантрактаў з «Газпрамам», заявілі «Ведомостям» два чыноўнікі ва ўрадзе РФ і «Газпроме», знаёмыя з ходам перамоваў.
Абмяркоўваецца цана на 2012 год — крыху больш за 150 даляраў за тысячу кубаметраў.
«Яшчэ пару тыдняў таму» абмяркоўваўся дыяпазон у 150–190 даляраў,адзначыў супрацоўнік групы «Газпрам». Прагноз сярэдняй цаны ў Расіі на гэты год — каля 99 даляраў без ПДВ, на
Які рэгіён Расіі будзе ўлічвацца ў формуле з 2013 года, крыніцы не раскрываюць, толькі ўдакладняючы, што гэта не Смаленская вобласць, на якую хацеў арыентавацца Мінск.Да названай цаны будуць дадавацца выдаткі «Газпрама» на транспарт, захоўванне і рэалізацыю, а ў наступныя гады — індэксацыя, напрыклад, на ўзровень інфляцыі, паведамілі крыніцы.
Па сутнасці, гэта будзе новая цэнавая зона Расіі, адзначыў адзін з іх.
«Прадстаўнікі «Газпрома», а таксама расійскага і беларускага ўрадаў гэта не каментуюць, — адзначае газета, — І ўсё, што вядома афіцыйна:
Мінск даўно чакаў, што з 2012 г. цэны на газ будуць «значна ніжэйшымі», бо ствараецца Адзіная эканамічная прастора».Аляксандр Лукашэнка мае прыехаць у Маскву з працоўным візітам у пятніцу 25 лістапада. Тады ж будзе падпісаны цэлы пакет міжурадавых пагадненняў — пра пастаўкі расійскага газу ў Беларусь, пра яго транзіт у Еўропу, а таксама аб куплі астатніх 50% «Белтрансгаза» «Газпрамам» (у выніку чаго доля канцэрна вырасце да 100%). У комплексе з гэтымі дамовамі плануецца падпісаць і кантракты, бо гэтыя сканчаюцца 31 снежня.
«А там цэны на газ, мяркуючы па нядаўніх заявах Лукашэнка, сур’ёзна зніжаць не плануецца. Зніжка ад Расіі не значыць, што «мы абвалім цану на газ», казаў ён на мінулым тыдні: «Гэта [дадатковы прыбытак на розніцы] мы ўсё збярэм і накіруем у бюджэт, для таго каб падтрымаць людзей», — пішуць «Ведомости».Такія цэнавыя саступкі — гэта каля 3 млрд даляраў страт для «Газпрома» толькі ў 2012 годзе. Расія гатовая шчодра плаціць за пашырэнне свайго эканамічнага ўплыву. Супрацоўнік групы «Газпром» запэўнівае, што страт будзе не так шмат: атрымаўшы 100% «Белтрансгаза», расійскі канцэрн будзе мець долю ў прыбытку ад унутраных продажаў сыравіны на тэрыторыі Беларусі.
Каментары