У Мінску па праезду Масюкоўшчына, 8, у выніку выбуху ў гаражным кааператыве 22 лістапада пацярпеў 41-гадовы мужчына.

Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху поўнасцю разбураныя два гаражы, адзін — часткова. Асколкамі бетону пашкоджаныя некаторыя аўтамабілі. Невялікі пажар хутка лакалізавалі.

З-пад завалаў дасталі 41-гадовага мужчыну. З папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма» і «пералом рэбраў» ён быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Цяпер на месцы здарэння вядуцца ратавальныя работы з дапамогай кінолагаў. Аўтакраны разбіраюць завалы. Пад імі пакуль ніхто больш не знойдзены.

Прычыны здарэння высвятляюцца, вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?