22 лістапада ў сталічным Доме літаратара прайшла цырымонія развітання з народным артыстам Беларусі Валерыем Раеўскім, рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Раеўскі памёр 19 лістапада на 73-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

Развітацца з выдатным дзеячам культуры Беларусі прыйшлі некалькі соцень чалавек. На грамадзянскай паніхідзе прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка, прадстаўнікі Купалаўскага і іншых тэатраў краіны, у тым ліку генеральны дырэктар тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, артысты, драматургі, рэжысёры, а таксама родныя і блізкія Раеўскага.

Раеўскі знаходзіўся ў авангардзе развіцця тэатральнага мастацтва краіны, заявіў журналістам Павел Латушка. «Гэта асоба, якая ўжо ўпісана залатымі літарамі ў тэатральнае мастацтва Беларусі», — сказаў міністр. Раеўскі заўсёды быў гатовы на эксперыменты, імкнуўся да новага і не баяўся адказнасці. «Ён падняў вельмі шмат важнага для беларусаў, даў нам зразумець, што мы сапраўды можам ганарыцца як класікай нашай літаратуры, так і сучаснымі беларускімі аўтарамі», — сказаў Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?