Як паведаміў старшы дзяржаўны інспектар Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Васечка, увечары 21 лістапада на гарачую лінію Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету патэлефанаваў паляўніцтвазнавец. Ён паведаміў, што ў лесе ля вёскі Вялікія Палацы паляўнічыя знайшлі свежую тушу лася. Тры чалавекі, якія дзялілі тушу, заўважыўшы паляўнічых, схаваліся.
Распачата справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне). Праводзіцца пошук браканьераў. Прычынены імі ўрон склаў больш за 3,3 млн. рублёў.
Мяса лася перададзена на захоўванне ў Пінскую арганізацыю Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Як адзначыў Васечкк, у вобласці з пачатку года гэта сёмы выяўлены факт незаконнага адстрэлу лася. Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы. Практычна ва ўсіх выпадках асобы браканьераў ўстаноўлены.