Амэрыканскія навукоўцы вызначылі, якая частка мозгу адказвае за схільнасьць да альтруістычных альбо эгаістычных паводзінаў.

Дасьледчыкі з Мэдыцынскага цэнтру Унівэрсытэту Д’юк (Паўночная Караліна) перакананыя, што такога роду паводзіны зьвязаныя з патылічнай скроневай верхняй баразной мозгу.

Студэнты, якія ўдзельнічалі ў гэтым экспэрымэнце, бавіліся ў разнастайныя гульні, а выйграныя грошы яны маглі пакласьці або сабе ў кішэню, або на рахунак выбраных дабрачынных арганізацыяў. Разам з тым, кожны з удзельнікаў быў дасьледаваны мэтадам магнітнага рэзанансу мозгу.

Дасьледчыкі спадзяюцца, што іх адкрыцьцё дапаможа ў распрацоўцы мэтадаў разьвіцьця цэнтру альтруістычных паводзінаў ужо ў раньнім дзяцінстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?