Фонд школьных бібліятэк Беларусі павінен быць абноўлены творамі айчынных аўтараў, заявіў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык 22 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён не падзяляе меркавання, што школьныя бібліятэкі сёння знаходзяцца «ў дрэнным становішчы», аднак прызнае, што неабходна «якаснае абнаўленне складу і напаўнення пазавучэбнай літаратуры».

Якжык лічыць, што акрамя традыцыйнага планавага абнаўлення варта разгледзець пытанне закупкі выданняў,

якія не ўваходзяць у каталогі школьных бібліятэк, але запатрабаваныя.
Намеснік міністра прапануе правесці апытанне супрацоўнікаў бібліятэк, каб высветліць, якія выданні могуць быць цікавыя школьнікам. На падставе вынікаў апытання павінны быць закуплены кнігі. Паводле слоў Якжыка, гэта могуць быць, найперш, кнігі, выпушчаныя нацыянальнымі выдавецтвамі, якія ў складаных эканамічных умовах маюць патрэбу ў падтрымцы, у тым ліку творы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Намеснік міністра падкрэсліў, што ў школьных бібліятэках няма праблем з наяўнасцю навучальнай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?