Праваднік звязаўся з уладамі на поўдні Лівіі і расказаў ім, што два аўтамабілі, у адным з якіх будзе Кадафі, перасякуць мяжу ўначы 18 лістапада. «Калі мы даехалі да цёмнай, глыбокай даліны, пачалася прыцэльная стральба, і першы аўтамабіль захапілі ўсяго за паўхвіліны», — сказаў Хатмані. Ён загадзя сказаў прыхільнікам Сейфа аль-Іслама, што машыны павінны ехаць за тры кіламетры адна ад адной.
«Калі пад’ехаў другі аўтамабіль, мы пачалі страляць так, каб машына знерухомела», — распавёў правадыр. Сейф аль-Іслам выбег з машыны і спрабаваў уцячы, але яго злавілі і «абыходзіліся з ім як з ваеннапалонным».
Хатмані выдаў Сейфа аль-Іслама новым уладам з ідэйных меркаванняў, але ён кажа, што таксама падазраваў, што яго проста заб’юць на мяжы ахоўнікі Кадафі.
Кадафі-малодшаму можа пагражаць смяротная кара, аднак лівійскія ўлады абяцалі, што суд над ім будзе справядлівым. У аўторак новыя ўлады Лівіі заявілі, што не выдадуць Кадафі ў Гаагу і будуць судзіць яго самі.
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ