Паплечнікі Юліі Цімашэнка плануюць правесці ў дзень яе нараджэння 27 лістапада канцэрт пад сценамі СІЗА, у якім знаходзіццаэкс-прэм ’ер Украіны.
Цімашэнка знаходзіцца ў Лук’янаўскім СІЗА ў Кіеве ўжо больш за 100 дзён. Па сцвярджэнні абаронцаў і паплечнікаў
Партыя «Бацькаўшчына» заклікае суайчыннікаў узяць удзел у акцыі «Кветка для Юлі» ў дзень нараджэння Цімашэнка 27 лістапада.
Пад Лук’янаўскім СІЗА ў нядзелю будзе праходзіць канцэрт і мітынг у падтрымку зняволенага палітыка. Не паведамляецца, хто будзе выступаць на канцэрце.
Пячэрскі раённы суд Кіева 11 кастрычніка асудзіў Цімашэнка да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў у 2009 годзе.
Неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду стала вядома, што падатковая міліцыя аднавіла расследаванне па чатырох крымінальных справах супраць Цімашэнка, якія тычацца нявыплаты падаткаў у другой палове