Пра гэта паведаміў 5 лютага на прэсавай канфэрэнцыі Міхаіл Мясьніковіч, старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук.
Ён адцеміў, што такія варыянты ды іншыя пытаньні, зьвязаныя з дывэрсыфікацыяй паставак будуць адпрацаваныя міжведамаснай камісіяй, створанай для перагляду Канцэпцыі энэргетычнай бясьпекі рэспублікі.
Ён таксама назваў рэальнай рэалізацыю праектаў па пастаўках нафты ў Беларусь з Ірану й Вэнэсуэлы.
Паводле ягоных словаў, некалькі гадоў таму дастаткова шырока абмяркоўвалася тэма ўдзелу беларускіх кампаній у распрацоўцы расейскіх радовішчаў. «Гэтыя пытаньні не былі вырашаныя на ўзроўні ўраду Расейскай Фэдэрацыі. Гэтая тэма не атрымалал дастаткова актыўнага разьвіцьця, але мы яе не здымаем з павесткі дня».
Паводле БЕЛТА