Расійскі консул у Польшчы выпіў за рулём у 15 разоў болей за дазволенае
Польская паліцыя затрымала, а затым адпусціла расійскага консула, утрыманне алкаголю ў крыві якога амаль у 15 разоў перавышала дазволеную норму.
Як паведамляе AFP, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 15.40 пад Гданьскам — увагу патрульных паліцыянтаў прыцягнулі дзіўныя паводзіны кіроўцы BMW на дарозе, і яны загадалі яму спыніцца.
За рулём машыны быў консул РФ у Паморскім ваяводстве Польшчы, ён быў нецвярозы. Алкатэстар паказаў 3 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме ў 0,2 праміле.
Пасля праверкі дыпламат — ён мае імунітэт — быў адпушчаны, аднак за руль блльш не сеў — за ім быў выкліканы кіроўца.
Каментары