У Лідзе п’яны кіроўца «Масквіча» на закругленні вуліцы Набярэжная не справіўся з кіраваннем, выехаў на газон, і толькі слуп «дапамог» яму не апынуцца ў Лідскім возеры. Ён быў прышпілены рамянём бяспекі, таму сур’ёзна не пацярпеў.

Сваёй віны не адмаўляў, а пры выглядзе камеры «Лідскага тэлебачання» скарыстаўся выпадкам растлумачыць іншым кіроўцам, да чаго прыводзіць «такое» кіраванне аўтамабілем. Дадамо, што ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры ў кіроўцы склала 1,75 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?