У панядзелак, 5 лютага, італійскія ўлады прынялі беспрэцэдэнтнае рашэньне: не дапускаць заўзятараў на стадыёны, якія не адпавядаюць нормам бясьпекі. Стадыёнаў, якія бясьпечныя па ўсіх нормах, у краіне толькі дзевяць. Такім чынам, італійскія тыфозі будуць вымушаныя выплёскваць свае эмоцыі перад экранамі тэлевізараў.

Узмацненьне жорсткасьці правілаў зьвязанае зь нядаўнімі трагічнымі падзеямі ў горадзе Катанія, калі ў выніку масавай бойкі, усчыненай фанатамі «Катаніі» й «Палерма», загінуў 38‑гадовы паліцыянт Філіпа Рачыты, а каля 50 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

mmnews.ru/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0