Сёньня ўначы адбыліся допыты затрыманых актывістаў незарэгістраванага «Маладога фронту» Алега Корбана і Зьмітра Хведарука. Дапытвалі іх у якасьці падазраваных паводле заведзенай крымінальнай справы па арт. 193-1. Адбывалася гэта ў прысутнасьці дзяжурных адвакатаў. Таксама ўначы ў Баранавічах за кватэрай «маладафронтаўца» Яраслава Грышчэні, якога сярод іншых затрымалі ў Менску ў нядзелю, вялося сачэньне. Хлопец вымушаны хавацца.

Сёньня ў школе, дзе навучаецца актывістка незарэгістраванай арганізацыі Наста Палажанка, адбудзецца паседжаньне адміністратыўнай камісіі. На ёй будзе вырашацца лёс далейшай вучобы Насты ў гэтай школе. Нягледзячы на выдатную вучобу, яе могуць выключыць за парушэньне ўнутранай дысцыпліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?