З 28 лістапада «Белтэлеком» пачне блакаваць доступ да забароненых у краіне 35 сайтаў. Дзяржаўныя арганізацыі Беларусі атрымалі ліст, згодна з якім «з мэтай выканання ўказа № 60… вам неабходна выкарыстоўваць наступныя DNS-серверы: першасны — 194.158.196.137, другасны — 194.158.196.141».

Гаворка вядзецца пра настройкі інтэрнэту. У выпадку выкарыстання іншых адрасоў «Белтэлеком» «не нясе адказнасць за няякаснае прадастаўленне паслугаў доступа ў сетку Інтэрнэт альбо поўную яго адсутнасць».

Пасля таго, як арганізацыі выставяць новыя настройкі, карыстальнікі сеціва не змогуць наведаць забароненыя дзяржавай сайты. Сярод іх — «Хартыя’97», Пракапові.ч і іншыя.

DNS (англ.: Domain Name System — сістэма даменных імёнаў) — камп’ютарная размеркаваная сістэма для атрымання інфармацыі аб даменах. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца для атрымання IP-адраса па імя хаста (кампутара або прылады), атрымання інфармацыі аб маршрутызацыі пошты, вузлах абслугоўвання для пратаколаў у дамене (SRV-запіс).

Дзякуючы кантролю над DNS-запісамі правайдар можа блакаваць доступ карыстальніка да пэўных сайтаў.

Згодна з рашэннямі лукашэнкаўцаў, доступ да некаторых сайтаў павінен быць абмежаваны для дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод такіх сайтаў, напрыклад, інтэрнэт-газета «Хартыя’97», інтэрнэт-абменнік Пракапові.ч ды іншыя.

Пакуль няясна, ці патрабаванне змены DNS-адрасоў скіраваны толькі на дзяржпрадпрыемствы, ці лукашэнкаўцы хочуць, каб правайдары такім чынам самастойна абмежавалі доступ і для індывідуальных кліентаў.

Сайт Charter97.org рэкамендуе пры патрэбе выкарыстоўваць DNS незалежных пастаўшчыкоў, напрыклад, DNS ад Google:

1) 8.8.8.8

2) 8.8.4.4

Разам з тым, выкарыстанне такіх настроек мае шэраг мінусаў. Па-першае, большасць правайдэраў Беларусі прадастаўляюць бясплатны трафік да беларускіх рэсурсаў (у тым ліку і да сайта «Нашай Нівы»). Пры замене DNS-сервераў ад Google трафік стане платным. Па-другое, гэта трохі замарудзіць працу інтэрнэта.

«Наша Ніва» будзе далей разбірацца ў сітуацыі і вернецца да тэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?