У Фаніпалі, што ў Дзяржынскім раёне, адноўленая падача вады. «Падача вады адбываецца па звычайнаму графіку. Як толькі пачалі пісаць у прэсе, то недзе праз тыдзень пытанне было вырашана», — паведамілі ў Фаніпальскай ЖКГ.

Нагадаем, што ў сярэдзіне кастрычніка ваду ў жылыя дамы Фаніпаля пачалі падаваць паводле адмысловага графіка. Гэта выклікала нараканні ў жыхароў горада, яны пачалі звяртацца ў прэсу.

Перабоі з вадой былі выкліканыя тым, што агракамбінат «Дзяржынскі» ўдвая павялічыў аб’ёмы вытворчасці. Прадпрыемства стварае да 2/3 агульнага аб’ёму валавога прадукту Дзяржынскага раёна, спыненне вытворчага працэсу пагражала шматмільённымі стратамі. Таму было вырашана не спыняць працэс вытворчасці і адначасова бурыць дадатковыя свідравіны. Жыхароў горада папрасілі з разуменнем паставіцца да сітуацыі і пачакаць да 20 — 25 лістапада, калі, згодна разлікаў, мусілі запрацаваць новыя свідравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?