Сярэдняя цана газу для Беларусі ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за 1.000 кубаметраў, паведаміла прэс-служба ААТ «Газпрам». Раней стала вядома, што ў першым квартале Мінск будзе купляць газ па 164 долары за 1.000 кубаметраў.

«У 2013–2014 гадах цэны будуць разлічвацца па формуле, — адзначаецца ў паведамленні. —

Яе асноўнымі складальнікамі стануць цана газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі
(устанаўліваецца Федэральнай службай па тарыфах РФ), кошт транспарціроўкі газу ад месцаў здабычы ў ЯНАА да мяжы Расіі і Беларусі, кошт захоўвання газу ў падземных сховішчах на тэрыторыі РФ, велічыня расходаў „Газпрама“ па рэалізацыі газу. Таксама прадугледжваецца індэксацыя складальнікаў формулы цаны на велічыню інфляцыі».

У 2012 годзе Беларусь набудзе ў «Газпрама» 22,5 млрд. кубаметраў газу, у 2013 і 2014 гадах — па 23 млрд., пры гэтым кантракт прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі аб’ёмаў.

Тарыф на транспарціроўку 1.000 кубаметраў газу па газаправодах ААТ «Белтрансгаз» складзе 2 долара на 100 км, у 2013–2014 гадах будзе штомесяц разлічвацца па формуле. Тарыф на транспарціроўку газу па беларускім участку газаправода Ямал — Еўропа будзе штомесяц разлічвацца па формуле на працягу ўсяго тэрміну дзеяння кантракта.

У адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» «Газпрам» заплаціць 2,5 млрд. долараў і стане ўладальнікам 100% акцый.

Мінімальны ўзровень нацэнкі на газ, які рэалізуецца «Белтрансгазам» беларускім спажыўцам, з 1 студзеня 2012 года складзе 15,95 долара за 1.000 кубаметраў, з 2013 па 2031 гады — будзе карэктавацца на велічыню інфляцыі. З 1 студзеня 2032 года ўзровень мінімальнай нацэнкі будзе рэгулявацца ўпаўнаважаным органам Беларусі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Пры гэтым нацэнка не зможа быць ніжэй за ўзровень, што кампенсуе затраты і інвестыцыі ААТ «Белтрансгаз», уключаючы эканамічна абгрунтаваную норму прыбытку, і ў любым выпадку будзе не ніжэй за 11,09 долара за 1.000 кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?