Сёньня на чэмпіянаце сьвету па біятлёне, што праходзіць у італьянскім Антхольцы‑Антэрсэльве, прайшла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.

Залаты мэдаль заваяваў француз Рафаэль Пуарэ, які прайшоў трасу з вынікам 56 хвілін 14,6 сэкунды. Пуарэ адстраляўся чыста на ўсіх агнявых рубяжах.

Другое месца ў немца Міхаэля Грайса, які адстаў ад Пуарэ на 26,8 сэкунды. «Бронзу» дастаў чэх — Міхал Лезінгр (+37,4). І Грайс, і Лезінгр па два разы спудлавалі на агнявых рубяжах.

Беларусы разьмясьціліся па‑за дваццаткай наймацнейшых. Найлепшы вынік паказаў Аляксандар Сыман, ён заняў 25‑е месца, адстаўшы ад Пуарэ на 4 хвіліны 14,7 сэкунды (тры промахі). Сяргей Новікаў — 34‑ты (+5:39,4, пяць промахаў), Рустам Валіулін — 48‑ты (+6:38,8, шэсьць промахаў), Сяргей Дашкевіч — 55‑ты (+7:25,7, два промахі).

У сераду пройдзе індывідуальная гонка на 15 км у жанчын.

Пакуль беларусы на чэмпіянаце сьвету мэдалёў ня маюць.

Здымак Рафаэля Пуарэ з сайту Сусьветны біятлён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0