Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адкрыў дабрачынныя рахункі для пералічэння ахвяраванняў сем’ям загінуўшых 20 кастрычніка ў авіякатастрофе журналістаў і лётчыкаў,.

Атрымальнік сродкаў: Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь (УНП 100678044).

Дабрачынныя рахункі:

• № 3642901555024 — у беларускіх рублях;

• № 3642901555053 — у расійскіх рублях у спецыялізаваным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь г. Мінска, код 024.

Нагадаем, верталёт «Еўракоптар» органаў памежнай службы разбіўся кастрычніка 20 каля 15.45 у раёне вёскі Вілейты прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы. Верталёт упаў і загарэўся. На борце знаходзіліся пяцёра чалавек: два члена экіпажа (Ігар Скварцоў 1965 г.н. і Андрэй Пякарскі 1979 г.н.) і здымачная група тэлерадыёаб’яднаньня «Саюз» (Юлія Шатэрнік 1983 г.н., Віталь Прачкоўскі 1974 г.н. і Сяргей Шамалаў 1972 г.н.). Усе яны загінулі. «Еўракоптэр» выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?