Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што суд над ягоным братам Канстанцінам Лукашовым прызначылі на 15 лютага ды пройдзе ён у судзе Ленінскага раёну Менску ў 10.30.

— Я зьвяртаюся да аднадумцаў і паплечнікаў, — заявіў Сіўчык, — з просьбаю падтрымаць нашую сям’ю, Канстанціна. Я разглядаю справу Канстанціна Лукашова як выключна палітычную. Галоўная мэта гэтай справы, на мой погляд, гэта дыскрэдытацыя Беларусі ў вачах сусьветнай, і ў першую чаргу эўрапейскай грамадзкасьці. Зьяўленьне яшчэ аднаго палітзьняволенага — яшчэ адзін удар па іміджы Беларусі.

Сіўчык асудзіў таксама перасьлед уладамі маладафронтаўскіх актывістаў Алега Корбана і Дзьмітрыя Федарука.

— Гэта злачынства нават ня супраць моладзі, — дадаў Сіўчык, — гэта злачынства супраць нацыі. Маладыя людзі ў XXI стагодзьдзі не павінны арыштоўвацца па законах XIX стагодзьдзя.

Лукашова затрымалі 19 сьнежня, закідаючы яму, што 29 сакавіка 2006 году, калі ён забіраў з бальніцы свайго брата Сіўчыка — аўтамабілем наехаў на супрацоўніка міліцыі.

29 сакавіка цывільныя з пасьведчаньнямі МУС спрабавалі затрымаць за дробнае хуліганства Сіўчыка, які пакідаў бальніцу, але з дапамогаю Лукашова абодвум удалося вырвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?