Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

 Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

Трагедыя адбылася раніцай 27 лістапада на ўнутраным боку мінскай акружной дарогі, паведамляе Auto.onliner.by.

Паводле папярэдніх звестак, Volkswagen Golf ехаў з боку праспекта Пераможцаў у кірунку Даўгінаўскага гасцінца. Каля Зацані ён выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся, паведаміла старшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Цэнтральнага раёна Настасся Цыбіна. Загінулі тры чалавекі.

Паводле інфармацыі ДАІ, за рулём знаходзіўся малады чалавек 1991 года нараджэння. У салоне таксама ехалі яго сястра (2005 года нараджэння) і маці (1965 года нараджэння).

— Кіроўца і жанчына загінулі практычна адразу. За жыццё дзяўчынкі лекары змагаліся да апошняга, але траўмы былі занадта цяжкімі, — распавяла Цыбіна.

Паводле інфармацыі ДАІ, Volkswagen зваліўся з моста — проста каля заезду з Зацані на МКАД. Аўтамабіль апынуўся на даху.

На месца адразу выехала следчая група. Разглядаюцца некалькі версій здарэння. Адна з іх — кіроўца мог заснуць за рулём. Па словах інспектараў, тармазны шлях адсутнічае. Будзе распачатая крымінальная справа.

Як высветлілася, жанчына працавала галоўным бухгалтарам Свята-Елісавецінскага манастыра ў Навінках, яе сын — там жа рэзчыкам па дрэве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?