Будаўніцтва дома для супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі ў Фрунзенскім раёне зацягнулася. Здаць яго ў эксплуатацыю планавалася ў красавіку 2012 года, але пакуль жылая частка гатовая толькі на 30%.

Дольшчыкі пагаворвалі нават пра «замарожванне» будаўніцтва.
Спачатку функцыі забудоўшчыка перайшлі ад самой кампаніі да УКБа Першамайскага раёна, затым — да УКБа Фрунзенскага. Доўгачаканая для дольшчыкаў праектная дэкларацыя выйшла ў мінулую суботу ў газеце «Беларуская ніва». У ёй названы новы планаваны тэрмін здачы дома ў эксплуатацыю (жнівень 2012 года) і новы кошт квадратнага метра — 4,78 мільёна рублёў. Гэта каля $550. У кошт закладзены прагнозны рост цэнаў на будматэрыялы.

Як вынікае з дэкларацыі,

для заключэння дамоваў прапануецца 195 кватэр. Заявы ад асобаў, якія не з’яўляюцца супрацоўнікамі кампаніі, не прымаюцца.

Дом на скрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Панамарэнкі будзе складацца з сямі секцый рознай паверхавасці (8-9-10). Побач пабудуюць стаянку на 200 машына-месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?