Гаварыць ці не гаварыць сёння пра ўвядзенне адзінай валюты ў АЭП будзе заўчасным, заявіў віцэ-прэм`ер Сяргей Румас, выступаючы 28 лістапада на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў.

«Прынамсі, сёння перамовы па гэтым пытанні не вядуцца», — дадаў ён.

Паводле слоў Румаса, «каб перайсці да абмеркавання пытання ўвядзення адзінай валюты, нам неабходна выпрацаваць базавыя ўмовы, каб валютная палітыка трох краін працавала ў адзіным рэжыме». «У нас розныя падыходы да гэтага пытання», — сказаў ён.

«Раней адбудзецца ці пазней адбудзецца ўвядзенне адзінай валюты, будзе залежаць не толькі ад жадання і магчымасці Рэспублікі Беларусь, але і ад меркаванняў па гэтых пытаннях нашых партнёраў па АЭП», — сказаў Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?