Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 28 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях устанаўлення забароны на знаходжанне непаўналетніх у грамадскіх месцах у начны час.

Як паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, законапраект прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў на знаходжанне непаўналетніх да 16 гадоў у грамадскіх месцах у начны час без суправаджэння дарослых.

У прыватнасці, для непаўналетніх да 14 гадоў забарона ўстаноўлена з 22.00 да 6.00, для непаўналетніх ад 14 да 16 гадоў — з 23.00 да 6.00.

Акрамя таго, законапраект вызначае адказнасць бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў грамадскіх месцах у начны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?