2 снежня ў Мінску пройдзе прэзентацыя інтэрнэт-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», першага беларускага анлайн-сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.

Аўтары праекту збіраюць падобныя матэрыялы для фарміравання масавага корпуса крыніц такога кшталту, каб з выкарыстаннем сучасных тэхналогій захоўваць гэтыя дакументы і арганізоўваць доступ да іх зацікаўленых.

Галоўная ідэя і задача праекту — паказаць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму погляду сведкі часу і такім чынам дапамагчы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі,
у тым ліку па тэмах, якія з’яўляюцца актуальнымі і спрэчнымі, дапамаглі б дыскусіі ў грамадстве, узбагацілі б магчымасці разгляду (беларускім кантэкстам) гісторыі СССР у сусветных даследаваннях.

Каманда праекта Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Уладзімір Гарлач разам з навуковым куратарам прафесарам Алесем Смаленчуком раскажуць зацікаўленым пра акалічнасці яго стварэння і перспектывы развіцця, прадэманструюць яго магчымасці.

Па ўзніклых пытаннях кантактуйце па электронным адрасе: [email protected] ці па тэлефоне + 375 29 755 03 70.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?