Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняла рашэнне даць Беларусі другі транш стабілізацыйнага крэдыту на $440 млн пры ўмове ўдакладнення асобных палажэнняў яе антыкрызіснай праграмы,
паведаміў журналістам в.а. міністра фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.
Паводле звестак на кастрычнік, золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі $ 6,8 млрд, а адмоўнае сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу краіны перавысіла $5 млрд.
Падтрымка ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які ўхваліў Мінску крэдытную лінію на $ 3 млрд, у гэтых умовах недастатковая,упэўненыя эксперты.