21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе завершыўся 27 лістапада. Сярэдняя наведвальнасць першынства склала — 2 346 чалавек на матч, гэта на 65 чалавек болей, чым летась.

Матчы з удзелам БАТЭ у сярэднім наведвалі 3 554 чалавек, «Гомель» — 3 533, мінскае «Дынама» — 3 155 заўзятараў. 4-е і 5-е месцы трымаюць «заходнія рубяжы»: гульні з удзелам брэсцкага «Дынама» наведвалі 2 433 заўзятары, «Нёмана» — 2 215.

Найгоршая наведвальнасць была на матчах з удзелам «Белшыны» — 1 698 і «Мінска» — 1 538.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?