Фота AP.

Фота AP.

Іосіф Сталін са Святланай.

Іосіф Сталін са Святланай.

У ЗША на 86-м годзе жыцця памерла дачка Іосіфа Сталіна Святлана Алілуева, паведамляе New York Times.

Алілуева памерла яшчэ 22 лістапада ў горадзе Рычленд (штат Вісконсін), але ўлады штата паведамілі пра гэта толькі ў панядзелак.

У апошнія гады жыцця, Алілуева, вядомая ў ЗША як Лана Пітэрс (прозвішча мужа-амерыканца, з якім развялася ў 1973-м), пакутавала на рак тоўстай кішкі.

Святлана Алілуева нарадзілася ў сям’і Генеральнага сакратара ЦК ВКП (б) Іосіфа Сталіна і Надзеі Алілуевай у Ленінградзе 28 лютага 1926 года.

У 1967 г. падчас візіту ў Індыю прыняла рашэнне не вяртацца ў СССР. Перабралася ў ЗША, у 1984 г. вярнулася ў СССР, але ў 1986-м зноў з’ехала ў ЗША.

Менавіта Святлана Алілуева выбрала беларуску Галіну Ганчарэнку-Руднік, каб тая чытала яе кнігу «Двадцать писем к другу» ў эфіры радыё «Свабода».

У інтэрв’ю заходняй прэсе Святлана называла Сталіна «маральным і духоўным монстрам», рэвалюцыю бальшавікоў «фатальнай, трагічнай памылкай», а савецкую сістэму «абсалютна карумпаванай». Аднойчы яна публічна спаліла савецкі пашпарт.

У той жа час яна не раз казала, што за злачынствы савецкага ладу павінен адказваць не толькі яе бацька, але і шматлікія члены Палітбюро, уся Камуністычная партыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?