Актывіст Свабоднага прафсаюза, былы кіраўнік арганізацыі Партыі БНФ у Барысаве (Менская вобласць) Анатоль Аскерка быў звольнены з беларуска‑нямецкага сумеснага прадпрыемстве «Фрэбор». Пра гэта прэс‑цэнтру Хартыі’97 паведаміў барысаўскі актывіст апазіцыі Зміцер Бародка. Цікава, што дырэктарам СП, адкуль звольнілі Аскерку, нядаўна стаў былы старшыня Барысаўскага гарвыканкама Васіль Бургун.

Пасля таго, як на чале беларуска‑нямецкага прадпрыемствам стаў Васіль Бургун, з працаўнікамі пачалі заключаць працоўныя кантракты. З большасцю працоўных прадпрыемства кантракты былі заключаныя на тэрмін ад 3 да 5 гадоў. Аднак палітычна актыўнаму слесару Анатолю Аскерку кіраўніцтва «Фрэбора» прапанавала працоўны кантракт на адзін год.

Анатоль Аскерка адпрацаваў на прадпрыемстве 15 гадоў, таму ён законна патрабаваў, каб з ім заключылі кантракт на 5 гадоў. Аднак Васіль Бургун адмовіўся гэта зрабіць. Кантракт заключаны не быў, і Анатоль Аскерка страціў працу.

Актывіст Свабоднага прафсаюза звязвае незаключэнне з ім кантракту з «асабістай помстай» былога кіраўніка горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?