Шэрлак Холмс шукаў сярод наведнікаў гіперпаркета курцоў.

Шэрлак Холмс шукаў сярод наведнікаў гіперпаркета курцоў.

 Цыгарэты мянялі на цукеркі.

Цыгарэты мянялі на цукеркі.

 Мясарубка ў дзеянні.

Мясарубка ў дзеянні.

 Антытытунёвая агітацыя ад юных выратавальнікаў.

Антытытунёвая агітацыя ад юных выратавальнікаў.

 Цігарэта і Матрац.

Цігарэта і Матрац.

 Дзяўчына-анёл расказала пра шкоду палення.

Дзяўчына-анёл расказала пра шкоду палення.

Арганізатары спрабавалі прыцягнуць увагу тэатральнай пастаноўкай з удзелам лялек і гучнай музыкай. Чалавек у касцюме Шэрлака Холмса шукаў курцоў сярод наведвальнікаў гандлёвага цэнтра і заклікаў абмяняць цыгарэты на цукеркі. А затым прыводзіў іх да лялек цыгарэт і матрацу. Яны без цырымоній знішчалі цыгарэты, перакручваючы іх на звычайнай мясарубцы. «Пацярпелыя» атрымлівалі столькі цукерак, колькі цыгарэт было перакручана.

А юныя выратавальнікі, якія выстраіліся з плакатамі ўздоўж гандлёвых секцый, раздавалі ўлёткі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі і давалі «шкодныя» парады аб курэнні. Праўда, наведвальнікі гіпермаркета неахвотна згаджаліся на абмен: ці то саромеліся, ці то было шкада цыгарэт. Але часам знаходзіліся добраахвотнікі, якія змянялі па цэлым пачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?