Арганізавала выставу Ірына Кузьміч, дачка беларускага майстра Міколы Кузьміча, які стварыў копію знакамітага крыжа, і старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры «Світанак».

У 1997 г. брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Пятровіч Кузьміч стварыў рэпрадукцыю крыжа Ефрасінні Полацкай. Новы крыж быў асвечаны і перададзены ў Ефрасіннеўскі манастыр.

Галоўная мастацкая вартасць твора – мініяцюрныя выявы святых, зробленыя ў тэхніцы перагародчатай эмалі. Тэхніка заключаецца ў стварэнні малюнкаў тонкімі залатымі ніткамі, якія затым умацоўваюцца на металічных пласцінах і запаўняюцца рознакаляровымі эмалямі.

Для захоўвання крыжа ювелір стварыў срэбраную стаўратэку і рáку (гроб з нятленнымі мошчамі святой).

Сёлетняй восенню адзначаецца 850-гадовы юбілей стварэння ўнікальнай беларускай святыні - крыжа Еўфрасінні Полацкай. Гэтаму юбілею і прысвечана фотавыстава.

На выставе прадстаўлены фрагменты архітэктурнага комплекса Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра ў Полацку, здымкі крыжа Еўфрасінні, стаўратэкі. Фатаграфіі прадастаўлены манахіняй Сергіяй (Бульчык) Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага манастыра, а таксама Мікалаем Кузьмічом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?