На старонках Вікіпедыі з’явіўся банэр з фатаздымкамі яе заснавальніка Джымі Уэйлза і праграміста Брэндана Гарыса.
Амаль 30 мільёнаў долараў плануе прыцягнуць фонд Wikimedia Foundation, які развівае бясплатную
Стваральнікі вольнай экцыклапедыі, пятага па папулярнасці сайта ў свеце, не разглядаюць рэкламу як крыніцу даходаў. На іх думку, гэта парушае прынцып незалежнасці рэсурсу і не ўпісваецца ў фармат крыніцы ведаў.
Вікіпедыя існуе за кошт добраахвотных ахвяраванняў карыстальнікаў, а таксама грантаў і падарункаў у выглядзе сервераў і хостынга. У 2010 годзе больш за 500 000 чалавек разам унеслі каля 16 мільёнаў долараў.Сярод іх — кампанія «Google», якая выдаткавала на развіццё энцыклапедыі 2 мільёны долараў.
Нядаўна стартавала чарговая кампанія па прыцягненні сродкаў. На старонках Вікіпедыі з’явіўся банэр з фатаздымкамі яе заснавальніка Джымі Уэйлза і праграміста Брэндана Гарыса.
Сузаснавальнік Google Сяргей Брын нядаўна пералічыў энцыклапедыі 500 тысяч долараў. Тым не менш,
у сваім звароце Джымі Уэйлз просіць карыстальнікаў ахвяроўваць любую суму — хай нават гэта будзе 5 еўра альбо 10 долараў.
На наступны год запланавана прыцягнуць 28,3 мільёны долараў. Амаль
палова гэтых сродкаў пойдзе на выплату заробкаў супрацоўнікам фонду Wikimedia (на сталай аснове тут працуюць 95 чалавек).Усяго ж у балансе прадугледжаны 12 артыкулаў расходаў, сярод якіх аплата хостынгу, развіццё сервераў, аплата арэнды і камунальных паслуг, арганізацыя падарожжаў (у тым ліку Wikimania Travel), узнагароды, гранты ды іншыя.
Беларускі сегмент Вікіпедыі налічвае больш каля 40 тысяч артыкулаў класічным правапісам і 35 тысяч — акадэмічным. Для параўнання, у Беларускай савецкай экцыклапедыі было 34 409 артыкулаў.На ўсё гэта ад дзяржавы не вытрачана ні кап’я.
Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 года артыкулы ў
Каментары