У Вене адчынілася незвычайная навучальная ўстанова -- Міжнародная школа сэксу (AISOS). Дырэктарка школы Ільва Марыя Томпсан запэўнівае, што яе выпускнікі стануць непераўзыйдзенымі палюбоўнікамі.
У школьную праграму ўключаныя пяць асноўных прадметаў і тры прадметы на выбар. У прыватнасці, школьнікі будуць вывучаць
асновы гісторыі і тэорыі сучаснай сэксуальнасці, пазіцыі, тэхніку спакушэння і анатомію.
«Наша школа дасць вам практычныя навыкі, якія зменяць не толькі ваша жыццё, але і жыццё людзей, з якімі знаходзіцеся ў блізкіх стасунках. Мы вучым мастацтву даваць і атрымліваць сэксуальнае задавальненне», - падкрэслівае дырэктарка.
Дарэчы сказаць, сама школа знаходзіцца ў асабняку XVIII ст. каля Вены. Іншагароднія жывуць у інтэрнаце, а кантрацэптывы выдаюцца бясплатна.
Навучанне ў Міжнароднай школе сэксу пачнецца 9 студзеня, таму яшчэ можна падаць заяўку. Навучанне каштуе € 1 400.