Як хочаш жыць – шукай сабе прытулак.
Як хочаш быць – рабі ўсё, як раней.
Ты з вуліцы ўбягаеш у завулак
Агню шукаеш там, дзе менш агней.

Няма бяспекі у тваёй кватэры,
А злодзей у пагонах слухае любы пяшчотны гук,
Ужо з надзеяй не глядзіш на дзверы
І ведаеш: не хопіць моцы рук...

Як зможаш – пакладзі жыццё на карту.
Як зможаш – запалі свячу ў вакне.
Хаця святла свячы той ты не варты,
А варты той, хто запаліў свячу на самым дне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?