21 лютага на Полаччыне адбыліся ператрусы адразу ў шасьцёх грамадзкіх актывістаў: Аляксея Трубкіна, Ганны Корбы з Наваполацку, Дзяніса Салдаценкі з Полацку, Анатоля Каханчыка з Баравухі-1 і Ігара Пашкевіча з Валынцаў. У іх супрацоўнікі КДБ абшукалі прыватныя кватэры. У навапалачаніна Зьмітра Салаўёва ператрус ладзіўся ў ягоным прадпрымальніцкім офісе. Ператрусы санкцыянаваў першы намесьнік пракурора Менску старшы дарадца юстыцыі Старавойтаў на падставе распачатай сталічнай пракуратурай крымінальнай справы па арт.367 ч.1 КК — паклёп на прэзыдэнта.

Пашкевіч, Салдаценка, Корба нібыта належаць да незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». Другая палова тых, у каго ператрэсьлі кватэры, шчыруе ў ініцыятыўнай групе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Падчас ператрусаў канфіскоўваліся матэрыялы выбарчай тэматыкі, беларускамоўныя газэты (нават легальныя — «Наша Ніва», беластоцкая «Ніва», «Народная Воля»), кнігі сацыялягічнага і паліталягічнага зьместу, пасьведчаньні, візытоўкі ды іншыя матэрыялы. З офісу Салаўёва забраная практычна ўся аргтэхніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?