На свой убор, сканструяваны спецыяльна для школьнага конкурсу, старшакласніца выдаткавала трохі болей за пяць тысяч рублёў.

Адным з этапаў конкурсу «Каралева Восені-2011», які прайшоў у СШ № 8 горада Слоніма, стала выраб убору з падручных сродкаў. Большасць канкурсантак звыкла выкарысталі: газеты, каляровую паперу і смеццевыя пакеты.

А вось

дзесяцікласніца Кацярына Каталава вырашыла ўразіць суддзяў сукенкай з білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

У апошні час у інтэрнэце ўсё часцей з’яўляецца інфармацыя аб забаўках маладых людзей, звязаных з абясцэньваннем рубля. Але аўтарка сукенкі прызналася, што «гэта ні ў якім выпадку не акцыя пратэсту!.. Я нават пра гэта не думала. Проста хацела здзівіць членаў журы арыгінальным уборам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?