Лекар Конрад Марэй прысуджаны да чатырох гадоў турэмнага зняволення за ненаўмыснае забойства Майкла Джэксана.

Суддзя ў Лос-Анджэласе прызначыў доктару, які лячыў караля поп-музыкі, максімальнае пакаранне, прадугледжанае для такіх выпадкаў. Суддзя падкрэсліў, што Марэй парушыў свае абавязкі як лекара.

Прысяжныя прызналі Марэя вінаватым у забойстве па неасцярожнасці 7 лістапада.

Лекар выдаў празмерную дозу моцнадзейнага прэпарату спеваку, што пакутваў на парушэнне сна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?