Пра беларускую жаночую прозу ня пішуць артыкулаў і навуковых працаў. Наша літаратуразнаўства не сьпяшаецца разгледзець гэты важкі сэгмэнт сучаснай літаратуры і такім чынам легітымізаваць яго. Не ў апошнюю чаргу праз маўчаньне навукоўцаў склалася ненармальная сытуацыя, калі беларускую літаратуру ў вачах замежнага чытача рэпрэзэнтуюць пераважна пісьменьнікі‑мужчыны. Да прыкладу, зь дзевяці твораў, зьмешчаных у анталёгіі «Białoruś. Kraina otoczona wysokimi górami» (Wybór i przekład Katarzyna Kotyńska, Małgorzata Buchalik. — Olsztyn: Borussia, 2004), толькі адзін належыць пяру жанчыны (апавяданьне Евы Вежнавец «Візыт архіварыюса»).

Прабіць сьцяну спрабуе крытык Ганна Кісьліцына. Ніжэй я разгледжу тры апавяданьні пісьменьніцы Тэды Лі (часопіс «Дзеяслоў» раскрыў таямніцу псэўданіму, паведаміўшы, што за ім «схавалася» 21‑гадовая студэнтка і журналістка зь Менску Адэля Дубавец) — і такім чынам далучуся да Ганьнінага высілку...

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?