Праход у залу фота- і відэарэпарцёрам забаронены. Гэта адзінае, што зняў унутры фатограф «Нашай Нівы».

Праход у залу фота- і відэарэпарцёрам забаронены. Гэта адзінае, што зняў унутры фатограф «Нашай Нівы».

Праход у залу фота- і відэарэпарцёрам забаронены. Гэта адзінае, што зняў унутры фатограф «Нашай Нівы».

Праход у залу фота- і відэарэпарцёрам забаронены. Гэта адзінае, што зняў унутры фатограф «Нашай Нівы».

Суд праходзіць пры павышаных мерах бяспекі.

Суд праходзіць пры павышаных мерах бяспекі.

Пацярпелыя падзяліліся ў сваіх ацэнках: адны патрабуюць смяротнага пакарання, іншых суд не пераканаў.

Пацярпелыя падзяліліся ў сваіх ацэнках: адны патрабуюць смяротнага пакарання, іншых суд не пераканаў.

На металашукальніку глядзяць металічны пратэз пацярпелага ў тэракце Цяцюнова.

На металашукальніку глядзяць металічны пратэз пацярпелага ў тэракце Цяцюнова.

У залу можна было трапіць толькі праз металашукальнікі.

У залу можна было трапіць толькі праз металашукальнікі.

У залу можна было трапіць толькі праз металашукальнікі.

У залу можна было трапіць толькі праз металашукальнікі.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Эмоцыі ахвяраў ці эмоцыі сваякоў асуджаных?

Эмоцыі ахвяраў ці эмоцыі сваякоў асуджаных?

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Счарнелая мама Кавалёва спадзяецца на літасць.

Счарнелую маму Кавалёва з суда суправаджалі агенты ў цывільным (на фота ў гарнітуры наперадзе).

Счарнелую маму Кавалёва з суда суправаджалі агенты ў цывільным (на фота ў гарнітуры наперадзе).

16:31
Любоў Кавалёва, уся счарнелая ад перажывання, усё ж пракаментавала журналістам прысуд. Яна лічыць справу сфабрыкаванай.
Любоў Кавалёва зазначыла, што напісала заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Праваабаронца Людміла Гразнова заявіла, што суддзя Федарцоў унік ад галоўнага пытання, ніяк пра пракаментаваў хадайніцтвы адваката, а таксама не разгледзеў той факт, што людзі, пацярпелыя падчас тэракту ў мінскім метро, былі раненыя бетонам, а не шарыкамі, якімі была начынена выбухоўка. Людміла Гразнова сказала, што выступ суддзі быў яшчэ горшы, чым пракурора.

16:25

Некаторыя людзі сустрэлі прысуд са слязьмі. Маці Уладзіслава Кавалёва пакуль каментароў не дае.

Частка людзей сталага ўзросту ўхваляе расстрэл. Пераважна гэта пенсіянеры. Адна з пенсіянерак кажа: «Мала ім ім было 19 снежня [акцыі пратэсту пасля прэідэнцкіх выбараў], дык яны яшчэ і 11 красавіка арганізавалі».

15:30
Вярхоўны суд пастанавіў прыгаварыць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да расстрэлу. Суддзя патлумачыў такое рашэнне выключнай небяспекай для грамадства, якую ўяўляюць сабой Каналаваў і Кавалёў, пад увагу быў прыняты факт, што яны злачынствы здзяйсняліі неаднаразова. Абскардзіць прысуд нельга.

Таксама суддзя спаслаўся на заключэнне экспертаў, якія ўстанавілі, што ў Канавалава была паталагічная цяга да выбухаў.

Суддзя не выявіў на відэа ў метро фактаў мантажу, таксама суддзя Федарцоў зазначыў, што відэа было вынята без парушэння заканадаўства, на што звярталі ўвагу адвакаты.

Ён патлумачыў, чаму не было выбуховага рэчыва на Канавалаву і Кавалёву: яно было выраблена загадзя і дастаўлена ў герметычных ёмістасцях.

Канавалаў і Кавалёў таксама павінны выплаціць кампенсацыю пацярпелым.

Суд кваліфікаваў дзеянні Канавалава па эпізодах двух выбухаў у Віцебску на падставе чч. 1 і 2 арт. 289 КК (тэрарызм). Паводле слоў Федарцова, Канавалаў учыніў выбухі «з мэтай запалохвання насельніцтва».

Што да выбуху ў Мінску на святкаванні Дня Незалежнасці, то, як адзначыў Федарцоў, Канавалаў прызнаў сваю віну ва ўчыненні тэракта 4 ліпеня 2008 года з мэтай дэстабілізацыі становішча. Ён вырабіў дзве выбуховыя прылады, адна з якіх спрацавала ў 0.23 4 ліпеня, другая — была знойдзена і абясшкоджана.

Паводле слоў суддзі, на абясшкоджанай самаробнай выбуховай прыладзе (СВП) былі выяўлены адбіткі пальцаў Канавалава і генетычны матэрыял, які належыць Канавалаву.
Экспертыза паказала аналагічнасць вырабу абодвух СВП, выбуховага рэчыва ў іх, паражальных элементаў, элементаў сілкавання, скручвання і спайкі правадоў. Больш за тое, як заявіў суддзя, кавалак ізаляцыйнай стужкі ў адным СВП аказаўся працягам кавалку ізаляцыйнай стужкі, выкарыстанай у іншым СВП.
Такім чынам, заявіў Федарцоў, віна Канавалава ў тэракце, паводле меркавання суда, даказана.

Што тычыцца Уладзіслава Кавалёва, то ён, паводле слоў суддзі, ведаў пра ўчыненне Канавалавым асабліва цяжкага злачынства, пра падрыхтоўку тэрактаў у 2005 і 2008 гадах, пра асобаў, якія іх учынілі, але не паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы. Суд кваліфікаваў яго дзеянні паводле чч. 1 і 2 арт. 406 КК (неданясенне пра злачынства).

«Віна абвінавачаных пацвярджаецца сукупнасцю сабраных па справе і даследаваных у судзе доказаў», — заявіў Федарцоў.

Кавалёў слухаў прыгавор спакойна, Канавалаў — адстаронена.

БелаПАН

13.15

Абвешчаны перапынак да 14:00.

Суд палічыў, што віна Канавалава не даказана ў падпале газетнага шапіка ў 2002 годзе ў Віцебску, а Кавалёў апраўданы па выбухах у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года (яго вінавацілі ў тым, што неданёс на Канавалава). У астатнім вырак суда супадае з пазіцыяй абвінавачвання.

12.20
Суд устанавіў, што эксперыментальныя выбухі ў лесе і на палігоне Канавалаў праводзіў з 2004 года. Здымкі выбухаў і іх вынікаў знойдзеныя на флэш-картах памяці, забраных у Канавалава. На адным са здымкаў зафіксаваныя пальцы Канавалава. Апошні запіс датаваны студзенем 2011 года. У падвале Канавалава знойдзеныя салетра, алюмініевая пудра, трыперакіс ацэтону і іншыя рэчывы, а таксама элементы самаробных прыстасаванняў, дэтанатараў, прыдатныя для ажыццяўлення выбуху. Канфіскаваны ў падвале Канавалава дэтанатар ідэнтычны дэтанатару, які быў знойдзены ў прыстасаванні, якое не выбухнула 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Суд лічыць даказанай віну Канавалава ў набыцці і вырабе выбуховых рэчываў.
12.25
Па выбухах у Віцебску ў верасні 2005 года, перад прэзідэнцкімі выбарамі, суд таксама прызнаў вінаватым Канавалава.
11.30
Суд устанавіў, што Канавалаў ажыццявіў акт тэрарызму 11 красавіка 2011 году ў Мінску, здабыўшы выбуховае прыстасаванне ў Віцебску. Кавалёў разам з Канавалавым даставіў выбуховае прыстасаванне на здымную кватэру і ажыццяўляў пасобніцтва Канавалаву ў прывядзенні прыстасавання ў баявы стан. Канавалаў прызнаны вінаватым у тым, што прывёз прыстасаванне ў метро і здзейсніў выбух. Суддзя называе прозвішчы ўсіх 15 загіблых і каля двухсот параненых, паведамляе радыё «Свабода».
11.25
Канавалаў прызнаны вінаватым таксама ў ажыццяўленні выбуху на 3 Ліпеня 2008 года ў Мінску. Кавалёў і па гэтым эпізодзе прызнаны вінаватым у неданясенні.
11.20
Суддзя зазначыў, што Кавалёў дакладна ведаў пра гэтыя дзеянні Канавалава і не паведаміў пра гэта кампетэнтным органам.
11.10
Спачатку суд устанавіў віцебскія эпізоды — абвінавачаныя здзейснілі выбухі ў пад’ездах жылых дамоў, разбілі шыбы дзіцячай бібліятэкі, усталёўвалі расцяжкі на сцяжынах, падпальвалі кіёск. Канавалаў набываў траціл і захоўваў яго. Канавалаў не меней за 10 разоў вырабляў выбуховыя прыстасаванні з трыперакісу ацэтону, а таксама іншых рэчываў і выпрабоўваў іх у лесапасадцы.
11:09

Пацярпелыя папрасілі суд абвясціць вырак цалкам. Такім чынам прысуд па справе аб тэракце ў мінскім метро, які складае 114 лістоў, будзе зачытвацца цалкам. Паводле словах суддзі Вярхоўнага суда Аляксандра Федарцова, абвяшчэнне прысуду зойме 4–5 гадзін.

Са згоды ўсіх удзельнікаў працэсу можна было зачытаць толькі выніковую частку прысуду, якая складае 14 лістоў, аднак некаторыя пацярпелыя запатрабавалі зачытаць яго цалкам, паведамляе БелаПАН.

Абвяшчэнне прысуду пачалося прыкладна ў 11:05.

Пасяджэнне пачалося. Журналістаў з фота- відэкамерамі ў залу не пусцілі.

Мабільная сувязь у зале суда па-ранейшаму не працуе.

10.55
Апошнімі ў залу завялі абвінавачаных — прыгнутымі, тварамі ўніз. Іх ахоўвае 20 міліцыянтаў — 6 на сцэне і 14 пад сцэнай. На твары Канавалава ніякіх эмоцый, Кавалёў разгублены, углядаецца ў залу, шукае кагосьці. Зала запоўненая толькі на палову. Мабільная сувязь у зале адключаная. Адвакаты вядуць перамовы з падсуднымі, перадае радыё «Свабода».

* * *

Абвяшчэнне прысуду пачнецца аб 11-й гадзіне ў сталічным Доме правасуддзя, што па адрасе Сямашкі, 33 (раён 9-й клінічнай бальніцы). Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінавацяць у арганізацыі выбуха ў мінскім метро 11 красавіка, у выніку якога загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а траўмы атрымалі 387 чалавек. 14 лістапада намеснік генпракурора Аляксей Стук папрасіў суд прыгаварыць Канавалава і Кавалёва да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары. Абвінавачанне лічыць, што іх вінаватасць па ўсіх эпізодах пацвярджаецца вывучанымі ў судзе довадамі, абставінаў, якія змякчаюць віну абвінавачваных, не ўстаноўлена.

Маці Уладзіслава Кавалёва Любоў, стоячы на прыступках суда сказала, паведамляе Радыё Свабода, што яна хоча, каб зачыталі ўвесь вырак. Тады людзі змогуць пабачыць, ці ёсьць нейкія доказы вінаватасці падазраваных.

Каля сценаў суда ўжо некалькі дзясяткаў журналістаў.

Абвінаваўцы разглядаюць Канавалава і Кавалёва, суд над якімі пачаўся 14 верасня, як «выключна небяспечных для грамадства і дзяржавы».

Так, Д. Канавалаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1, 2, 3 арт. 289 КК (тэрарызм), чч. 2, 3 арт. 295 (незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў), чч. 2, 3 арт. 339 (злоснае і асабліва злоснае хуліганства), ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 339 (замах на злоснае хуліганства), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці).

Кавалёў абвінавачваецца па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 (саўдзел у акце тэрарызму), ч. 3 арт. 295, гг. 2, 3 арт. 339, ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 405 (ўкрывальніцтва злачынстваў), чч. 1, 2 арт. 406 (неданясенне аб злачынстве).

Сваю віну яны прызналі часткова. Так, Канавалаў прызнаў сябе вінаватым ва ўчыненні двух тэрактаў у Мінску — 11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая» і 4 ліпеня 2008 года каля стэлы «Мінск — горад-герой». Астатнія абвінавачанні, у тым ліку ў тэрактах у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года, ён адмаўляе. Кавалёў не прызнаў сябе вінаватым у неданясенні аб рыхтаваных Канавалавым злачынствах у 2005 годзе ў Віцебску і адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных на папярэднім следстве. Ён не прызнаў сваёй віны ва ўтойванні дамкрата, які Канавалаў нібыта выкарыстоўваў пры вырабе выбуховых рэчываў. Разам з тым Кавалёў прызнаў сябе вінаватым у неданясенні аб рыхтаваным тэракце ў Мінску 3–4 ліпеня 2008 года (першае выбуховае прыстасаванне, устаноўленае 3 ліпеня, не спрацавала). Не прызнаў сябе саўдзельнікам тэракта на станцыі метро «Кастрычніцая» 11 красавіка, але прызнаў некалькі фактаў набыцця тратылу.

Ад дачы паказанняў у судзе Канавалаў адмовіўся.

Віна Дзмітрыя Канавалава, які быў абвінавачаны ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро і іншых злачынствах, цалкам даказаная, заявіў у эфіры тэлеканала СТВ муж адной з загінулых на станцыі «Кастрычніцкая».

«На прамове абвінавачвання я прысутнічаў, на прамове абароны прысутнічаў. 30-га [лістапада] пайду на вынясенне прысуду. Я так думаю, што для Канавалава, а яго віна цалкам даказаная, на маю думку, будзе вышэйшая мера пакарання…», — сказаў мужчына. Пры гэтым ён адзначыў: «Лічу, што проста расстрэл, як папрасіла абвінавачванне на судзе, занадта лёгкая смерць».

Сваё меркаванне выказала і маці аднаго з загінулых: «Я, вядома, не юрыст. Юрыстам быў мой сын. Мяркую, што ўсё тут правільна, што гэта яны. Няма проста больш во ніякага жалю да такіх людзей. Я мяркую, што павінна быць смяротнае пакаранне, інакш можна ўсё і ўсім, разумееце?»

Гэтыя выказванні цытуе агенцтва БелТА. Як і лукашэнкаўскія тэлеканалы, яно практычна не інфармавала пра аргументы абароны Канавалава й Кавалёва. Ні разу не давалі яны слова і праціўнікам смяротнага пакарання па гэтай справе.

Тым часам у Інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць кары смерцю.
На ранак серады пад петыцыяй падпісаліся каля 45 тысячы чалавек.
«Людзі за самае жорсткае пакаранне любых тэрарыстаў, але збіраюць подпісы таму, што яны не вераць гэтаму суду і прад’яўленым доказам. Яны баяцца страшнай памылкі, якіх было шмат у „справе Міхасевіча“, напрыклад», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з людзей, якія прызналіся ў тым, што паставілі свой подпіс.

Некаторыя людзі мяркуюць, што неадкладнае пакаранне смерцю не дазволіць выкрыць пэўныя сакрэты тэрактаў у тым выпадку, калі іх сапраўды здзейсніў Канавалаў.

На мінулым тыдні Любоў Кавалёва, маці аднаго з абвінавачваных, размясціла ў інтэрнэце сваю петыцыю, у якой просіць міжнародную супольнасць выратаваць ад смяротнай кары абвінавачваных у выбуху ў мінскім метро, яна таксама звярнулася асабіста да Лукашэнкі з просьбай «дапамагчы не забіць» яе сына і Дзмітрыя Канавалава, «а замест гэтага — запатрабаваць знайсці тых, хто сапраўды павінен несці адказнасць за ўчыненыя злачынствы».

Дарэчы, па некаторых эпізодах, якія інкрымінуюцца Канавалаву й Кавалёву раней былі асуджаныя людзі.

У выніку выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка загінула і памерлі ў бальніцах 15 чалавек, цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжару атрымала 387 чалавек.

***

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю журналісту канала «Россія-24» Сяргею Брылёву заявіў:

«Мне яшчэ прыйдзецца, хачу я гэтага ці не, — як і ў Расійскай Федэрацыі, апошняе слова ў гэтай сітуацыі, калі суд вынесе такое рашэнне аб смяротнай кары гэтых людзей, хачу я гэтага ці не, дакладна так, як і ў вас, —

я павінен буду падпісаць указ, памілаваць ці не памілаваць».

«Усё наша грамадства перажыло такі шок, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Гэта недаравальна, і я як прэзідэнт лічу, што павінна быць самае жорсткае пакаранне за падобныя дзеянні. Што падштурхнула цябе? Якая матывацыя? Каб пацешыць і паглядзець, як будуць гінуць людзі? Як кравішча будзе хвастаць? За гэта трэба адказваць па поўнай праграме».

На рэмарку Брылёва: «Можа быць, як раз адказам на гэта варварства было б тое, каб не адказваць смерцю на смерць, а няхай сядзяць ўсё жыццё ў турме?» — А. Лукашэнка заявіў: «Можа быць, і так. Вы маеце права на гэты пункт гледжання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?