Вярхоўная Рада Ўкріаны ўхваліла закон, які забараняе прыватызацыю паліваправодаў ды сховішчаў. Дакумэнт, прапанаваны Юліяй Цімашэнкай, падтрымалі чатырыста трыццаць дэпутатаў. Гэтым парлямэнтары паставілі кропку на мроях Крамля пераняць кантроль над украінскімі газаправодамі, як гэта яму ўдалося ў выпадку "Ямала-Эўропы" і "Белтрансгазу" з Лукашэнкам.

Падрабязнасьці і камэнтары на сайце 5tv.com.ua

Лідэрка БЮТ Юлія Цімашэнка спыняцца на гэтым не зьбіраецца і заклікае наступным крокам прыпыніць работу «РосУкрЭнэрга» на ўкраінскім рынку.

— Думаю, наступным крокам можа стаць скасаваньне работы РосУкрЭнэрга, — заявіла Цімашэнка пасьля пасьпяховага галасаваньня ў парлямэнце пра забарону маніпуляцыяў з газатранспартнай сыстэмай. Паводле ейных слоў, варта аднавіць «актыўную работу ў судах стасоўна «РосУкрЭнэрга» і з пачаткам вяснова‑летняга пэрыяду пазбавіцца ад яго ва Ўкраіне».

Камэнтуючы ўхваленьне парлямэнтам забароны на перадачу газатранспартнай сыстэмы, Цімашэнка назвала гэта «поўнаю перамогаю». «Калі пытаньне выцягнуць з кулюарных дамоўленасьцяў і зрабіць яго публічным, каб грамадзтва зразумела, што якія‑кольвек маніпуляцыі з газатранспартнай сыстэмаю ёсьць здрадаю, то можна дасягнуць пераможных вынікаў», — зазначыла лідэрка БЮТ.

Паводле expres.ua

Фота www.byut.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?