Курс даляра ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 30 лістапада знізіўся на 10 рублёў і склаў 8.590 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 29 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 28 млн. 680 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 28 млн. 680 тыс., прапанова — 29 млн. 870 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 274 рублі. У таргах бралі ўдзел 28 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 1 млрд. 213 млн. 885 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 166 млн. 316 тыс., прапанова — 1 млрд. 236 млн. 2 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 70 рублёў і склаў 11.410 рублёў. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб’ём — 18 млн. 731 тыс. еўра (попыт — 18 млн. 719 тыс., прапанова — 20 млн. 977 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?