Паводле звестак сацдаследавання, праведзенага Аналітычным цэнтрам EcooM, 23,5% рэспандэнтаў хацелі б жыць у часы існавання СССР.

На пытанне «Вы хацелі б жыць у часы СССР?» сцвярджальна адказалі 5,6% апытаных, яшчэ 17,9% выбралі адказ «хутчэй, так».

Большасць удзельнікаў апытання прытрымліваюцца процілеглай думкі. Больш як 52% рэспандэнтаў не хочуць вяртацца ў часы СССР (24,7% — катэгарычна супраць і 27,7% — выбралі адказ «хутчэй, не»). Не змаглі вызначыцца з адказам 22,7% апытаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?