Адпаведнае рашэнне ўхвалена сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Як паведаміў начальнік Мінскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Андрэй Дамарацкі,

у межы горада плануецца ўключыць зямельны масіў Зялёны бор у раёне вёскі Калодзішчы (не саму вёску Калодзішчы)
Мінскага раёна і былы ваенны палігон.

Аформлены адпаведныя землеўпарадкавальныя матэрыялы. Плошча зямельнага ўчастка, што далучаецца да сталіцы, складае 4 тыс.га. На ім размешчана 50 землекарыстальнікаў і арандатараў. У будучым на гэтай тэрыторыі плануецца актыўнае будаўніцтва шматпавярховых і сядзібных жылых дамоў.

Гэта пытанне падрыхтавана ў адпаведнасці з даручэннем Лукашэнкі разгледжана на пасяджэннях Мінгарвыканкама і пастаяннай камісіі гарсавета, сказаў Андрэй Дамарацкі. «Прапануецца прасіць Савет Міністраў унесці прапанову прэзідэнта аб змяненні межаў Мінска, уключыўшы ў склад зямель горада зямельныя ўчасткі плошчай 4 тыс.га», — дадаў начальнік Мінскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?