Амерыканскі баец змешаных стыляў Джэф Монсан, які 20 лістапада атрымаў траўму ў Маскве, падчас бою з расійскім супернікам Фёдарам Емяльяненкам, быў у шоку ад расійскай бальніцы.

Пасля аднаго з прапушчаных удараў у другім раўндзе ён атрымаў пералом нагі. Па заканчэнні бою, па словах Д. Монсана,

яму прапанавалі на выбар дзве бальніцы. «Адна з іх была для звычайных грамадзян, іншая — для замежнікаў і дзяржаўных чыноўнікаў.
Я выбраў звычайную, бо, як мне сказалі, яна была бліжэй да арэны».

Паводле словаў Д. Монсана, у клініцы, куды яго прывезлі,

дактары курылі проста ў прыёмным аддзяленні, а «калідоры былі поўныя пацыентаў, падобных да ахвяраў грамадзянскай вайны».

«Мне

давялося спрачацца з адным з лекараў, каб мне не рабілі рэнтген чэрапа. У выніку мне зрабілі рэнтген нагі
, які паказаў, што яна зламаная, і наклалі гіпс. Мне таксама наклалі 16 швоў на вусны.
Ніткі былі падобныя на дрот.
З-за гэтага ў мяне пачалі крывавіць дзёсны, і я зняў швы сам», — распавёў Дж. Монсон.

«Зрэшты, — адзначыў баец, — дактары былі вельмі ветлівыя. І хоць абсталяванне не адпавядала высокім патрабаванням, яны ведалі сваю працу».

Эпізод з свістам падчас з'яўлення на рынгу Уладзіміра Пуціна баксёр паабяцаў пракаментаваць наступным разам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?