сведчаць звесткі апытання цэнтраў, дружалюбных падлеткам. Пра гэта паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера 30 лістапада на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, найбольш распаўсюджана курэнне сярод дзяўчат-падлеткаў. У 15 гадоў у Беларусі кураць 23,5% дзяўчат, сярод хлопчыкаў курцоў «крыху менш». Курэнне «з’яўляецца найбольш распаўсюджаным паказчыкам рызыкоўных паводзін падлеткаў» у Беларусі. Па ліку падлеткаў, якія кураць, Беларусь значна апярэджвае іншыя еўрапейскія краіны, адзначыла спецыяліст.

Як паведаміла Нявера, у Беларусі курыць кожны чацвёрты жыхар ад 18 да 31 года, прычым дзяўчат-курцоў больш, чым юнакоў. Для параўнання: у ЗША кураць 5–6%, у краінах ЕС — 8% маладых людзей.

Спецыяліст падкрэсліла, што ў Беларусі сярод маладых людзей захоўваецца мода на курэнне, тады як у ЗША і Еўропе яна даўно адышла. Для моладзі курэнне асабліва небяспечна, бо яно негатыўна адбіваецца на рэпрадуктыўным здароўі: выношванні цяжарнасці для жанчын і колькасці спермы для мужчын.

Як лічыць спецыяліст, неабходна аб’яднаць намаганні для прафілактыкі гэтай згубнай звычкі. Прычым асабліва важна ўкараняць меры прафілактыкі курэння сярод тых, хто яшчэ не спрабаваў курыць. Гэта забарона на продаж цыгарэт непаўналетнім, на курэнне ў грамадскіх месцах і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?