Лідэр незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» Эдуард Лімонаў паведаміў у Цэнтравыбаркам РФ аб правядзенні сходу ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах у 2012 годзе.

Каб сход ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Расіі быў легітымным, у ім павінна ўзяць удзел не менш за 500 чалавек, прычым іх прысутнасць мае быць натарыяльна пацверджаная.

Пакуль адзіны зарэгістраваны Цэнтравыбаркамам РФ кандыдат — самавылучэнец Мікалай Левашоў, маг-лекар, які верыць у тэлекінез. Прэм’ер міністр расіі Уладзімір Пуцін паведамлення ў ЦВК аб сваім удзеле ў прэзідэнцкай гонцы пакуль не накіроўваў — ён толькі афіцыйна вылучаны кандыдатам ад партыі «Адзіная Расія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?