Некалькі праектуемых вуліц і мікрараёнаў сёння афіцыйна атрымалі свае імёны. Рашэнне прынята на сесіі Мінгарсавета. Так, вуліца Кірылы Тураўскага стане працягам вуліцы Каліноўскага на тэрыторыі комплексу «Маяк Мінска».

Яшчэ адна новая вуліца, размешчаная ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, названа ў гонар Пятра Мсціслаўца, беларускага друкара і асветніка.

Праектуемую вуліцу ў Брылевічах, размешчаную ў месцы будаўніцтва новых дамоў, назвалі вуліцай Некрашэвіча.
Сцяпан Некрашэвіч — беларускі мовазнавец, распрацоўшчык тэарэтычных асноў і прынцыпаў стварэння дыялекталагічных слоўнікаў беларускай мовы. Вуліцай Дамашоўскай названа праектуемая частка 1-го транспартнага кола на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Маскоўскай. Гэты ўчастак пралягае ўздоўж чыгункі Мінск — Маладзечна па трасе Дамашоўскага завулка, назва якому было дадзена ад вёскі Домашова, якая знаходзілася там раней.
Дэпутаты гарсавета таксама прысвоілі мікрараёнам Паўночны-1 і Паўночны-2 назвы Хмарынскія Пасекі-1 і Хмарынскія Пасекі-2.
Так называліся гэтыя месцы ў другой палове XIX стагоддзя.
Мікрараёны Паўночны-3, -4, -5, -6, -8, -9 будуць называцца Цнянка-1, -2, -3, -4, -5, -6.
Паблізу знаходзіцца Цнянскае вадасховішча.

Раней паведамлялася, што адну з вуліц Мінска дэпутаты могуць назваць у гонар хакеіста Руслана Салея. «Да гэтай прапановы мы вернемся пазней, — расказалі ў Мінгарвыканкаме. — Вуліцы ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі названы ў гонар асветнікаў. Вуліца Салея будзе ў новым мікрараёне каля «Мінск-Арэны». Гэта лагічна.

Вуліца Васіля Быкава таксама з’явіцца ў адным з новых мікрараёнаў горада.
Рашэнні будуць прыняты на новых сесіях гарсавета».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?