Грамадства3131

Маці Уладзіслава Кавалёва дабіваецца асабістай сустрэчы з Лукашэнкам

Яна перадала ў Адміністрацыю прэзідэнта прашэнне аб памілаванні сына.

Сёння а 12.20 маці Уладзіслава Кавалёва, асуджанага за суўдзел у здзяйсненні тэракта ў мінскім метро да смяротнай кары, падала на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Спадарыня Кавалёва звяртаецца да Лукашэнкі як да бацькі і просіць захаваць жыццё яе сыну, «бо толькі Бог мае права адбіраць жыццё».

Яе прашэнне прынялі. Выйшаўшы з Адміністрацыі прэзідэнта, маці Кавалёва паведаміла журналістам, што будзе прасіць пра асабістую сустрэчу з Лукашэнкам.

Тэкст звароту

«Я, Любоў Кавалёва, мама асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва, звяртаюся да Вас як да кіраўніка дзяржавы, гаранта канстытуцыі і бацькі трох дзяцей з просьбай аб памілаванні майго адзінага сына.

Аляксандр Рыгоравіч! Я адна выхоўвала сына і дачку, ніхто і ніколі не мог мяне папракнуць у тым, што я недастойна выхавала сваіх дзяцей. Мой сын рос на прыкладзе свайго дзеда — Кавалёва Вячаслава Міхайлавіча, які з 14 год пайшоў у партызаны і прайшоў усю вайну.

Улад — звычайны хлопец, любячы сын, верны сябар, сумленны рабочы. Ён не мог здзейніць тое жахлівае злачынства, за якое яго асудзілі.

Аляксандр Рыгоравіч! Вы як ніхто ведаеце, як цяжка кіраваць краінай і захоўваць спакой у вялікай сям’і. Але мудры бацька не толькі карае, але праяўляе міласэрнасць, дзякуючы чаму сям’я і далей сядзіць за агульным сталом і шануе бацьку.

Аляксандр Рыгоравіч! Я бачу ў Вас абаронцу хрысціянскай маралі, згодна з якой толькі Бог дае жыццё, і толькі ён яго можа адняць. Не ацэньваючы вырак суда ў дачыненні да майго сына, я прашу вас згадаць, што ў гісторыі Беларусі былі выпадкі, калі невінаватых прысуджвалі да расстрэла і толькі праз некалькі гадоў знаходзілі сапраўднага злачынцу. Калі ласка, увядзіце мараторый на смяротнае пакаранне ў Рэспубліцы Беларусь, пакажыце, што наша краіна цывілізаваная краіна.

Малю вас: ратуйце майго сына. Вы — адзіны, хто можа гэта зрабіць.

1 снежня 2011 г."

Зараз Любоў Кавалёва ідзе ў Вярхоўны суд прасіць аб спатканні з сынам.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв18

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв18

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць