Сусьветнае павуціньне ў ноч на 7 лютага падверглася магутнай хакерскай атацы. Падвергліся нападу тры з 13 DNS‑сэрвэраў кампаніі UltraDNS, што адказваюць за інтэрнэт‑зоны .org, .info, .gov і некаторыя іншыя.

Атака доўжылася ня менш за 12 гадзін. Яна была самай магутнай з 2002 г., аднак прайшла практычна незаўважанай для большасьці карыстальнікаў Інтэрнэту. Інжынэрам, што забясьпечваюць функцыяваньне інфармацыйных каналаў, удалося справіцца э экстрэмальнымі аб’ёмамі зьвестак, што пагражалі перагрузіць сетку.

Нападнікі спрабавалі схаваць сваё месцазнаходжаньне, але, паводле некаторых зьвестак, сьляды вядуць у Паўднёвую Карэю. Гэтая краіна зьяўляецца сусьветным лідэрам па частцы Інтэрнэту — дя яго падключаны 98% карэйцаў ва ўзросьце ад 20 да 40 гадоў.

Ілюстрацыя з сайту cartoon.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?