Залаты фініш Дар'і, фота Reuters.

Залаты фініш Дар'і, фота Reuters.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава перамагла ў стартавай гонцы этапу Кубка свету. Сёння яна прабегла 15 км за 47 хвілін 15,6 секунды, далёка апярэдзіўшы ўсіх сваіх суперніц.

На чатырох агнявых рубяжах наша суайчынніца прамахнулася двойчы.

Другое месца заняла шведка Ана-Марыя Нільсан з больш чым хвілінным адставаннем -- +1,08,5 (1). Трэцяе - у немкі Магдалены Нойнер - 1.41,7 (3)

Гэта ўжо чацвёртая перамога ў кар'еры Домрачавай на этапах Кубка свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0