За паўтара месяца гэтага году затрымана 385 тысяч адзінак друкаванай прадукцыі, «выпушчаных з парушэньнем устаноўленага заканадаўствам парадку, без выходных зьвестак», 43 прыцягнута да адказнасьці. Гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў.

«Я ня схільны давяраць гэтым лічбам, — заявіў «НН» адзін з актывістаў нацыянальнага руху. — Яны нагадваюць мне зводкі з тэатру ваенных дзеяў. Калі падсумаваць іх, часам выходзіць, што кожнага байца арміі праціўніка забілі прынамсі чатыры разы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0